«Лідскае піва» апублікавала зварот да беларусаў

Піваварная кампанія «Лідскае піва» апублікавала зварот да беларусаў у сувязі з падзеямі апошніх тыдняў.

Калектыў «Лідскага піва» занепакоены падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі. Кампанія выказвае салідарнасць з грамадзянамі, якія імкнуцца мірным шляхам вырашыць супярэчнасці, што ўзніклі ў беларускім грамадстве.

Адзін з прынцыпаў Olvi Group ва ўсіх краінах, дзе прадстаўлены канцэрн, – неўмяшанне ў палітыку. Гэты прынцып зафіксаваны ў групавым Кодэксе. Разам з тым, у аснове Кодэкса ляжыць і непарушны прынцып захавання правоў чалавека. Таму мы салідарныя з кожным мірным беларусам, які адкрыта заяўляе пра сваю грамадзянскую пазіцыю, просіць спыніць гвалт і вярнуцца ў прававое поле.

Вытворчасць кампаніі працуе ў штатным рэжыме ў мэтах забеспячэння грамадзян напоямі жыццёвай неабходнасці (у прыватнасці, пітной вадой). У дадзены момант мы прыпынілі рэкламныя і іміджавыя праекты. Мы вернемся да камунікацыі, калі на парадку дня не будзе настолькі востра стаяць пытанне выканання базавых правоў і свабод людзей.

Мы шчыра верым, што адкрыты дыялог і сінэргія намаганняў усіх грамадскіх інстытутаў дасць магчымасць дапамагчы пацярпелым і пераадолець сацыяльны крызіс.

Чрезмерное употребление пива вредит вашему здоровью