Кампанія «Лідскае піва», частка фінскага холдынгу Olvi Group, выпусціла да Хэлоўіна серыю піва ў лімітаванай упакоўцы. «Гатункі цёмнага замка» з’явіліся адразу ў дзвюх лінейках: «Калекцыю майстра» папоўніла «Ноч у Бруге» (у арыгінальным выкананні — гатунак «Вечар у Бруге»), а «Лідскае» — «Портар» з унікальным дызайнам.
«Ноч у Бруге» і «Лідскае Портар» цяпер даступныя ў лімітаваным can-фармаце: да самага цёмнага свята года для галоўных цёмных гатункаў кампаніі распрацавалі ўнікальны дызайн. У ім добра счытваюцца культавыя сімвалы таямнічага свята: злавесныя замкі, поўны месяц, застрашалыя пудзілы і жудасныя гарбузы. Каб падкрэсліць асаблівасць запуску «Ноч у Бруге», апошнія ператварыліся ў не менш страшныя вішні.
«Лідскае Портар» у новым фармаце — гэта ўсё той жа класічны портар з глыбокім карамельным смакам і яскравым водарам. Рэцэптура «Вечара ў Бруге» таксама засталася нязменнай: цёмнае піва з вішнёвым смакам, саладосцю карамелі і лёгкай хмельнай горыччу. Абодва гатункі прадстаўленыя ў бляшанкавым фармаце аб’ёмам 0,45 літра.
Піва ўжо даступна ў крамах па ўсёй краіне. Рэкамендаваны кошт — Br 2,35 за бляшанку «Лідскае Портар» і Br 2,56 за аналагічны аб’ём «Ночы ў Бруге».